Сістэма кіравання (менеджменту) якасці

Сістэма кіравання (менеджменту) якасці

 sert.jpg

Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2004, 2007,   2012, 2017 год

 

ААТ "Магілёўліфтмаш" у 1999 годзе ўпершыню сертыфікавала сістэму менеджменту якасці праектавання, вытворчасці і абслугоўвання ліфтаў у нацыянальнай сістэме сертыфікацыі Рэспублікі Беларусь на адпаведнасць патрабаванням СТБ ІСО 9001-96.

У 2009 годзе ААТ "Магілёўліфтмаш" паўторна сертыфікавала сістэму менеджменту якасці праектавання, вытворчасці і абслугоўвання ліфтаў на адпаведнасць патрабаванням новай версіі СТБ ISO 9001-2009 у Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь і на адпаведнасць DIN EN ISO 9001.

У 2010 годзе вобласць распаўсюджвання сістэмы менеджменту якасці пашырана і распаўсюджваецца на праектаванне, вытворчасць, мантаж, наладку і абслугоўванне ліфтаў пасажырскіх і грузавых, мантаж, наладку і абслугоўванне сістэм дыспетчарскага кантролю за работай ліфтаў. Сістэма менеджменту якасці адпавядае патрабаванням СТБ ISO 9001-2009 у Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь і DIN EN ISO 9001:2008 у Нямецкай сістэме акрэдытацыі.

У 2021 годзе вобласць распаўсюджвання сістэмы менеджменту якасці пашырана і распаўсюджваецца на праектаванне, вытворчасць, мантаж, наладку, рамонт і абслугоўванне ліфтаў пасажырскіх і грузавых, эскалатараў папавярховых, канвеераў пасажырскіх, пад'ёмнікаў для маламабільных груп насельніцтва, пад'ёмнікаў будаўнічых; мантаж, наладку і абслугоўванне сістэм дыспетчарскага кантролю над работай ліфтаў; праектаванне, вытворчасць і абслугоўванне электрарухавікоў, прыбораў электраакустычных сігнальных, тавараў народнага спажывання.

Сістэма менеджменту якасці сертыфікавана акрэдытаваным Органам па сертыфікацыі сістэм менеджменту - Таварыствам з абмежаванай адказнасцю "БелСтандартЦэнтр" г. Мінск у Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2015.

Сертыфікат адпаведнасці СМЯ ў Нацыянальнай
сістэме пацверджання Рэспублікі Беларусь

Сертификат СМК 2021_page-0001.jpg

Палітыка ў галіне якасці       Кіраўніцтва па якасці для знешніх пастаўшчыкоў


Місія і бачанне прадпрыемства

7 Лифтовый грамоты 2021.jpg
                                                        

8 Лифтовый грамоты.jpg